Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фу́ра

(польск. fura, ад ням. Fuhre)

1) вялікая крытая павозка для перавозкі грузаў;

2) крыты кузаў на калёсах, машыне і інш.

фура́ж

(фр. fourrage)

корм для коней, скаціны, птушак.

фуражы́р

(фр. fourrageur)

1) асоба, якая адказвае за захоўванне і выдачу фуражу (напр. ф. эскадрона);

2) уст. ваеннаслужачы, які прызначаўся для нарыхтоўкі фуражу.

фурго́н

(фр. fourgon)

1) крытая конная павозка;

2) закрыты кузаў на аўтамашынах, прычэпах для перавозкі грузаў.

фур’е́р

(фр. foumer)

ваеннаслужачы малодшага каманднага саставу ў некаторых арміях, які займаецца раскватараваннем войска і забеспячэннем роты, эскадрона правіянтам і фуражом.

фур’еры́зм

[ад фр. K. Fourier = прозвішча фр. мысліцеля (1772—1837)]

канцэпцыя ўтапічнага сацыялізму, распрацаваная Ш. Фур’е і яго паслядоўнікамі.

фурка́цыя

(ад п.-лац. furcatus = раздзелены)

пабудова вучэбнага плана старшых класаў сярэдняй школы з ухілам да пэўных навучальных дысцыплін у шэрагу краін; адрозніваюць біфуркацыю (пры вылучэнні двух напрамкаў) і поліфуркацыю (пры большай колькасці напрамкаў).

фурло́нг

(англ. furlong)

адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 220 ярдам, або 201,168 м.

фу́рма

(ад ням. Form = форма)

устройства для падачы сціснутага паветра ў металургічныя печы і агрэгаты.

фу́рман

(польск. furman, ад ням. Fuhrmann)

чалавек, які кіруе коньмі ў запрэжанай павозцы.