фуна́рыя
(н.-лац. funaria)
лістасцябловы мох сям. фунарыевых, які расце на вільготных палях, лугах, на пажарышчах, паблізу жылля.
фунгіцыдзі́н
(ад лац. fungus = грыб + caedere = забіваць)
тое, што і ністацін.
фунгіцы́ды
(ад лац. fungus = грыб + -цыды)
хімічныя рэчывы для барацьбы з грыбковымі і бактэрыяльнымі хваробамі сельскагаспадарчых раслін.
фундава́ць
(польск. fundować, ад лац. fundare = закладваць, засноўваць)
1) частаваць каго-н. за свой кошт, купляць што-н. каму-н. у падарунак;
2) даваць грошы на заснаванне чаго-н. (напр. касцёла, школы).
фунда́льны
(ад лац. fundus = дно);
ф-ыя залозы — трубчастыя залозы ў слізістай абалонцы дна страўніка пазваночных жывёл і чалавека.
фунда́мент
(лац. fundamentum = аснова)
1) падмурак, аснова якога-н. збудавання, машыны і інш.;
2) перан. база, аснова ведаў, пачуццяў, дзеянняў.
фундаменталі́зм
(ад лац. fundamentum = аснова)
крайне кансерватыўная плынь у пратэстантызме, якая выступала супраць крытычнага перагляду ўстарэлых рэлігійных паняццяў.
фундамента́льны
(с.-лац. fundamentalis)
1) трывалы, моцны, вялікі (напр. ф. будынак);
2) асноўны, галоўны (напр. ф-ая бібліятэка);
3) грунтоўны, салідны, глыбокі па зместу (напр. ф. твор).
фунда́тар
(лац. fundator)
той, хто засноўвае што-н. або дае грошы на заснаванне.
фундзі́раваць
(ням. fimdieren, ад лац. fundare = закладваць, засноўваць)
абгрунтоўваць.