Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фта́левы

[ад (на)фт(а) + ал(ей)];

ф-я кіслата — арганічнае злучэнне араматычнага рада, бясколернае крышталічнае рэчыва, якое атрымліваецца акісленнем некаторых вуглевадародаў пераважна нафталіну, выкарыстоўваецца пры вырабе сінтэтычных палімераў.

фтарапла́сты

(ад фтор + -пласт)

сінтэтычныя палімеры, якія ўтрымліваюць фтор.

фтары́ды

(ад фтор)

злучэнні фтору з іншымі элементамі (напр. ф. урану).

фтор

(гр. phthoros = разбурэнне, гібель)

хімічны элемент, бледна-жоўты ядавіты газ з рэзкім пахам, які належыць да галагенаў.

фторсіліка́ты

(ад фтор + сілікаты)

тое, што і крэмнефтарыды.

фтывазі́д

(ад гр. phthisis = сухоты + лац. acidus = едкі)

лекавы прэпарат, процітуберкулёзны сродак.

фтызія́тр

(ад гр. phthisis = сухоты + iater = урач)

спецыяліст па фтызіятрыі.

фтызіятры́я

(ад гр. phthisis = сухоты + -ятрыя)

раздзел медыцыны, які вывучае прычыны развіцця туберкулёзу, распрацоўвае метады яго лячэння і прафілактыкі.

фтырыя́з

(ад гр. phtheir = вош)

мед. скурная хвароба, вашывасць.