Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фай

(фр. faille)

шчыльная рубчастая шаўковая або шарсцяная тканіна.

фа́йда

(п.-лац. faida)

феадальная прыватная вайна ў сярэдневяковай Зах. Еўропе.

файдэшы́н

(фр. faille de Chine = кітайскі фай)

шаўковая тканіна сярэдняй шчыльнасці з дробным рубчыкам, адзін з відаў фаю.

файл

(англ. file)

пайменаваная вобласць даных у ЭВМ.

файнштэ́йн

(ням. Feinstein)

прамежкавы прадукт пры вытворчасці медзі і нікелю з сульфідных руд.

фа́йны

(польск. fajny, ад ням. fein = першага сорту, далікатны)

разм. добры, першасортны.

фа́йф-а-кло́к

(англ. fiveo’clock, ад five-o’clock ted = літар. пяцігадзінны чай)

чаяпіцце паміж ленчам і абедам (у Англіі і ЗША).