Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фа́уна

(н.-лац. fauna, ад лац. Fauna = імя старажытнарымскай багіні палёў і лясоў)

сукупнасць усіх відаў жывёл якой-н. тэрыторыі або пэўнага адрэзка часу, што гістарычна склалася за перыяд існавання Зямлі.

фауні́стыка

(ад фауна)

раздзел заалогіі і зоагеаграфіі, які вывучае фауну наогул і размяшчэнне жывёл на пэўных тэрыторыях зямнога шара.

фаустпатро́н

(ням. Faustpatrone, ад Faust = кулак + Patrone = патрон)

ручная рэактыўная зброя, якая складаецца з міны і адкрытага з двух бакоў ствала.

фау́ты

(ням. Fauten = пустоты)

парушэнні нармальнай будовы дрэва, адхіленне ад нормы ў знешняй форме ствала і розныя пашкоджанні драўніны, якія змяняюць якасць і абмяжоўваюць выкарыстанне яе.