Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фавары́т

(іт. favorito, ад лац. favor = прыхільнасць)

1) любімец уплывовай асобы, які карыстаецца яе заступніцтвам; любімец наогул;

2) конь, коннік або каманда ў скачках, што мае найбольшыя шансы на першынство.

фаверо́ль

(фр. faverolle, ад Faverolles = назва мястэчка ў Францыі)

парода мяса-яечных курэй, выведзеная ў Францыі.

фаві́зм

(ад фр. fauve = дзікі)

плынь у французскім жывапісе 20 ст., якая вызначаецца абагульненнем аб’ёмаў, прасторы, малюнка.

фаво́р

(лац. favor = прыхільнасць)

прыхільныя адносіны, заступніцтва ўплывовай асобы.

фа́вус

(лац. favus = пчаліныя соты)

1) заразная хвароба скуры чалавека, выкліканая паразітычнымі грыбамі; парша;

2) заразная грыбковая хвароба жывёл (сабак, катоў, трусоў, птушак);

3) захворванне раслін (яблыні, грушы, цытрусавых, бульбы і інш), выкліканае рознымі відамі грыбоў і бактэрый.