фа́за
(гр. phasis = з’яўленне)
1) момант, асобная стадыя ў развіцці якой-н. з’явы або працэсу ў прыродзе ці грамадстве, у змене формы ці стану чаго-н. (напр. ф. цвіцення расліны, другая ф. месяца);
2) аднародная састаўная частка фізіка-хімічнай сістэмы, якая сваімі ўласцівасцямі адрозніваецца ад іншых яе частак і аддзелена ад іх паверхняй падзелу;
3) фіз. велічыня, якая характарызуе стан вагальнага працэсу ў кожны момант часу;
4) адзін з электрычных ланцугоў у мнагафазавай сістэме пераменнага току.
фазаінверта́р фазаінве́ртар
(ад фаза + інвертар)
электратэхнічнае ўстройства, якое пераўтварае ўваходнае напружанне ў два напружанні, ссунутых па фазе на 180°.
фазакампенса́тар
(ад фазакампенсацыя)
устройства для выканання фазакампенсацыі.
фазакампенса́цыя
(ад фаза + кампенсацыя)
ліквідацыя зруху фаз паміж токам і напружаннем у ланцугах пераменнага электрычнага току, што выклікае павелічэнне магутнасці электрычнага рухавіка.
фаза́н
[гр. phasianos (omis) = фасійская птушка, ад Phasis = даўнейшая назва ракі Рыён на Каўказе]
вялікая птушка сям. фазанавых з яркім апярэннем, пашыраная ў Паўд. Еўропе і Азіі; насяляе поймавыя лясы, зараснікі чароту, хмызнякі.
фазатро́н
(ад фаза + -трон)
устаноўка для паскарэння руху зараджаных часціц (пратонаў, дэйтронаў, альфа-часціц), якая ўжываецца для даследаванняў у галіне фізікі атамнага ядра.
фа́зіс
(гр. phasis = з’яўленне)
першы момант у развіцці якой-н. з’явы, у змене формы або стану якога-н. цела.
фазмі́ды
(ад гр. phasis = з’яўленне, змена)
аднаклетачныя органы, размешчаныя па баках хваставога аддзела ў некаторых круглых чарвей, якія выконваюць асязальную датыкальную функцыю.
фазо́метр
(ад фаза + -метр)
прыбор для вымярэння рознасці фаз паміж напружаннем і токам у ланцугах пераменнага току.
фазэ́нда
(парт. fazenda)
1) буйны маёнтак, валоданне, плантацыя кавы ў Бразіліі;
2) дом на такой плантацыі; слова пашырылася і на Беларусі ў якасці сіноніма да слова «дача».