Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сіно́птыка

(гр. synoptikos = які ахоплівае вокам)

раздзел метэаралогіі, які вывучае працэсы фарміравання надвор’я з мэтай яго прадказвання.

сінсарко́з

(ад гр. syn = разам + sarks = мяса)

злучэнне касцей пры дапамозе папярочна-паласатых мышцаў.

сінта́гма

(гр. syntagma = літар. нешта аб’яднанае)

лінгв. інтанацыйна і рытмічна арганізаваная група слоў з адносна закончаным сэнсам.

сінтаі́зм

(ад яп. sinto = дарога багоў)

пашыраная ў Японіі рэлігія, у аснове якой ляжыць культ прыроды і продкаў.

сі́нтаксіс

(гр. syntaksis)

спосабы спалучэння слоў у словазлучэнні і сказы, а таксама раздзел граматыкі, які вывучае гэтую частку моўнай сістэмы.

сінтаксо́н

(ад гр. syn = разам + таксон)

адзінка любога рангу пры класіфікацыі расліннасці.

сінта́ктыка

(гр. syntaktikos = які парадкуе)

раздзел семіётыкі, які вывучае сінтаксіс розных знакавых сістэм.

сі́нтэз

(гр. synthesis = злучэнне, спалучэнне)

1) абагульненне дадзеных аналізу ў навуковым даследаванні;

2) атрыманне складаных хімічных рэчываў са злучэння больш простых.

сінтэ́тыка

(гр. synthetikos = які аб’ядноўвае)

сінтэтычныя матэрыялы; вырабы з сінтэтычных матэрыялаў.

сінтэты́чны

(гр. synthetikos)

1) заснаваны на сінтэзе;

с-ыя мовы — мовы, у якіх адносіны паміж словамі ў сказе выражаюцца формамі саміх слоў;

2) атрыманы шляхам сінтэзу (напр. с-ае валакно, с. каўчук);

3) аб’яднаны, абагульнены (напр. с. мастацкі вобраз).