Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сілікатэрмі́я

(ад лац. silex, -icis = крэмень + -тэрмія)

спосаб атрымання металаў і сплаваў узнаўленнем вокіслаў металаў крэмніем, што суправаджаецца выдзяленнем значнай колькасці цяпла.

сіліко́з

(ад лац. silex, -icis = крэмень)

прафесійнае захворванне лёгкіх (гл. пнеўмаканіёзы), якое развіваецца ў выніку працяглага ўдыхання пылу кварцу, граніту, пясчаніку, што ўтрымліваюць свабодны двухвокіс крэмнію.

сіліко́ль

(ад лац. silex, -icis = крэмень)

сплаў крэмнію з невялікай колькасцю прымесей, які выкарыстоўваюць для атрымання сплаваў каляровых металаў, багатых на крэмній.

сіліко́н

(ад лац. silex, -icis = крэмень)

сінтэтычнае крэмнійарганічнае злучэнне, якое надае гідрафобнасць тканінам, будаўнічым матэрыялам і інш.

сілімані́т

[ад англ. B. Sylliman = прозвішча амер. мінералога (1779—1864)]

мінерал класа сілікатаў шэрага, светла-бурага і бледна-зялёнага колеру, які выкарыстоўваецца ў керамічнай вытворчасці, для атрымання сілуміну.

сіліцы́ды

(ад лац. silex, -icis = крэмень)

злучэнні крэмнію з металамі, якія выкарыстоўваюцца як вогнетрывалыя матэрыялы, у хімічным апаратабудаванні, як паўправаднікі і інш.

сілі́цый

(лац. silicium, ад silex, -icis = крэмень)

тое, што і крэмній.

сіліцы́раванне

(ад лац. silicium = крэмній)

насычэнне паверхневых слаёў сталі крэмніем, каб павысіць яе стойкасць супраць карозіі.

сіліцыфіка́цыя

(ад сіліцый + -фікацыя)

узбагачэнне горных парод крэменязёмам.

сіло́н

(чэш. silon)

гандлёвая назва паліяміднага валакна, якое выраблялася ў Чэхаславакіі.