Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пельматахро́міс

(н.-лац. pelmatochromis)

рыба атрада акунепадобных, якая пашырана ў вадаёмах Афрыкі; вядома як акварыумная.

пельтыге́ра

(н.-лац. peltigera)

ліставаты сумчаты лішайнік падкласа гімнакарпавых, які расце ў лясах, па абочынах дарог, пясчаных схілах, адхонах канаў.

пе́мза

(рус. пемза < англ. pumice, ад лац. pumex)

лёгкая порыстая горная парода вулканічнага паходжання.

пемзабето́н

(ад пемза + бетон)

бетон з прымессю дробнай пемзы.

пе́мфігус

(гр. pemphiks, -igos = пухір)

хранічнае захворванне скуры і слізістых абалонак чалавека, якое характарызуецца ўтварэннем пухіроў.

пена́л

(ням. Pennal, ад лац. penna = пяро)

каробачка для ручак, алоўкаў, гумак, пер’яў.

пенало́гія

(ад лац. poena = пакаранне + -логія)

вучэнне аб пакаранні ў буржуазным праве.

пена́льці

(англ. penalty)

штрафны ўдар па варотах праціўніка з адлегласці 11 метраў пры гульні ў футбол, з 12 метраў пры гульні ў хакей з мячом.

пена́ты

(лац. penates)

1) паводле вераванняў старажытных рымлян багі, якія ахоўвалі дом і сям’ю;

2) перан. родны дом, родны кут.

пенгё

(венг. pengo)

грашовая адзінка Венгрыі ў 1925—1946 гг.; заменена форынтам.