пета́рда
(фр. petard)
1) старадаўні разрыўны снарад у выглядзе металічнай пасудзіны, напоўненай порахам, які прымяняўся для ўзрыву мастоў і інш.;
2) сігнальны разрыўны снарад, які кладзецца на рэйкі, каб спыніць чыгуначны поезд у выпадку небяспекі;
3) папяровы снарад з парахавым зарадам, род феерверку ў піратэхніцы.
петра-
(гр. petro = камень)
першая састаўная частка складаных слоў, што абазначае «які адносіцца да каменя, да горных парод».
петрагене́зіс
(ад петра- + генезіс)
утварэнне і паходжанне горных парод.
петрагра́фія
(ад петра- + -графія)
раздзел геалогіі, які займаецца апісаннем горных парод.
петрало́гія
(ад петра- + -логія)
раздзел геалогіі, які вывучае мінералагічны і хімічны склад горных парод, іх структуру і заканамернасці ўтварэння.
петратэкто́ніка
(ад петра- + тэктоніка)
раздзел петралогіі, які вывучае структуры тэктанітаў.
петрафі́зіка
(ад петра- + фізіка)
раздзел петралогіі, які вывучае сувязь фізічных уласцівасцей горных парод з іх складам, структурай і гісторыяй фарміравання.
петрахі́мія
(ад петра- + хімія)
раздзел петралогіі, які вывучае размеркаванне хімічных элементаў у горных пародах і мінералах.
петро́гліфы
(ад петра- + гр. glyphe = разьба)
высечаныя ў старажытнасці на скалах малюнкі жывёл, гаспадарчых і ваенных сцэн.