Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пе́са

(ісп. peso, ад лац. pensum = адважанае)

1) даўняя іспанская сярэбраная манета вартасцю 20 рэалаў;

2) грашовая адзінка Аргенціны, Балівіі, Дамініканскай Рэспублікі, Калумбіі, Кубы, Мексікі, Філіпін, Уругвая, роўная 100 сентава або 100 сентэсіма.

песе́та

(ісп. peseta)

грашовая адзінка Іспаніі, роўная 100 сентыма.

песімі́зм

(фр. pessimisme, ад лац. pessimus = найгоршы)

светаадчуванне, прасякнутае безнадзейнасцю, нявер’ем у лепшае будучае, схільнасць ва ўсім бачыць толькі дрэннае (проціл. аптымізм).

песімі́ст

(фр. pessimiste, ад лац. pessimus = найгоршы)

чалавек, схільны да песімізму (проціл. аптыміст).

песімісты́чны

(ад песімізм)

прасякнуты песімізмам (проціл. аптымістычны).

пе́сімум

(ад лац. pessimum = самае дрэннае)

аслабленне дзейнасці органа або тканкі пры залішне моцнай або частай стымуляцыі, што перавышае іх функцыянальныя магчымасці.

пестало́цыя

(н.-лац. pestalotia)

недасканалы грыб сям. меланконіевых, які развіваецца на лісці і галінках аслабленых дрэў і кустоў (ліпы, дуба, яблыні, рабіны, клёна і інш.).

пестыцы́ды

(ад лац. pastis = зараза + -цыды)

хімічныя сродкі барацьбы з рознымі шкоднымі арганізмамі — насякомымі (інсектыцыды), кляшчамі (акарыцыды), бактэрыямі (бактэрыцыды), грыбкамі (фунгіцыды), грызунамі (ратыцыды, заацыды) і інш.; ядахімікаты.