Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пейза́ж

(фр. paysage, ад pays = мясцовасць, краіна)

1) агульны выгляд якой-н. мясцовасці (напр. горны п., лясны п.);

2) малюнак краявіду ў жывапісе, мастацкай літаратуры (напр. п. Шышкіна, п. у творах Чорнага).

пейзажы́ст

(фр. paysagiste)

мастак у жанры пейзажа.

пейза́н

(фр. paysan = селянін)

селянін, які паказаны ідылічна ў мастацкай літаратуры, жывапісе, тэатры 18—19 ст.

пейсмеке́р

(англ. pacemaker)

спецыялізаваныя клеткі, здольныя генерыраваць і падтрымліваць ваганні, якія перадаюцца па праводных шляхах і ўцягваюць іншыя клеткі ў біялагічныя рытмы.