Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пеперме́нт

(англ. peppermint)

мятны лікёр.

пеперо́мія

(н.-лац. peperomia)

травяністая расліна сям. перцавых з бліскучым скурыстым лісцем, пашыраная пераважна ў тропіках; на Беларусі вырошчваецца як лісцева-дэкаратыўная.

пепінье́рка

(фр. pépinière = пітомнік, рассаднік)

дзяўчына, якую пасля заканчэння жаночай сярэдняй навучальнай установы пакідаюць пры ёй для педагагічнай практыкі, што было асабліва пашырана ў царскай Расіі.

пе́плум

(лац. peplum, ад гр. peplos = пакрывала)

верхняе адзенне старажытных грачанак і рымлянак з лёгкай тканіны ў зборку, якое надзявалася на туніку.

пепсі́н

(н.-лац. pepsinum, ад гр. pepsis = страваванне)

1) неабходны для стрававання фермент страўнікавага соку чалавека і пазваночных жывёл, здольны расшчапляць бялкі;

2) лекавы прэпарат, які вырабляюць са страўніка свіней, авечак і інш.; выкарыстоўваецца пры гастрытах і дыспепсіі.

пе́псі-ко́ла

(англ. Pepsi-Cola)

безалкагольны танізуючы прахаладжальны напітак.

пепто́н

(ад гр. pepto = стрававую)

прадукт распаду бялкоў пры страваванні пад уздзеяннем пепсіну.

пептыда́зы

(ад гр. pepto = стрававую)

ферменты, здольныя расшчапляць пептыды.

пепты́ды

(ад гр. peptos = перастрававаны)

прадукты распаду пептонаў на больш простыя састаўныя; злучэнні, сярэднія паміж бялкамі і амінакіслотамі.

пептыза́цыя

(ад гр. pepto = стрававую)

расшчапленне агрэгатаў часцінак у калоідных сістэмах на першасныя часцінкі.