Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перакары́ды

(н.-лац. peracorida)

надатрад вышэйшых ракападобных.

пераксіда́зы

(ад лац. per = панад + аксідазы)

ферменты, якія каталізуюць у жывых клетках акісленне розных арганічных злучэнняў, нітратаў і іадыдаў перакісам вадароду.

пераксі́ды

(ад лац. per = панад + аксіды)

рэчывы, якія з’яўляюцца вышэйшай ступенню акіслення якіх-н. хімічных элементаў; перакісы.

перанаспаро́зы

(ад перанаспора)

хваробы раслін, якія выклікаюцца перанаспорамі.

перанаспо́ра

(н.-лац. peronospora)

ніжэйшы грыб сям. перанаспоравых, які паразітуе на травяністых раслінах, асабліва з сям. бабовых, лебядовых, лілейных.

перве́рсія

(лац. perversio)

палавая ненармальнасць.

пе́ргала

(іт. pergola)

абвітая зелянінай альтанка або калідор з лёгкіх рашотак на арках ці слупах; від архітэктуры малых форм.

перга́мент

(ням. Pergament < лац. pergamena, ад гр. Pergamenos = які паходзіць з Пергама)

1) спецыяльна апрацаваная скура жывёлы, на якой пісалі да вынаходніцтва паперы, а таксама рукапіс на такім матэрыяле;

2) абгортачная папера, якая не прапускае тлушчу і вільгаці.

перга́мін пергамі́н

(гр. Pergamenos = які паходзіць з Пергама)

1) ізаляцыйны рулонны матэрыял з тонкага кардону, насычанага нафтавымі бітумамі;

2) тонкая трывалая папера для вырабу натуральнай папяровай калькі.

пергідро́ль

(ад лац. per = праз, цераз + гр. hydor = вада)

водны раствор перакісу вадароду; выкарыстоўваецца для бялення тканін, воўны, для кансервацыі, дэзінфекцыі і інш.