Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гамлеты́зм

(ад англ. Hamlet = імя персанажа трагедыі У. Шэкспіра «Гамлет»)

бясконцыя разважанні, меркаванні, няздольнасць намерыцца на які-н. учынак.

гамо́з

(ад фр. gomme = камедзь)

хвароба раслін, якая выклікаецца неспрыяльнымі ўмовамі асяроддзя, раненнямі, насякомымі і мікраарганізмамі.

гамо́ны

(ад гр. gamos = шлюб)

рэчывы, якія выдзяляюцца палавымі клеткамі і рэгулююць працэс апладнення.

гаму́нкулус

(с.-лац. homunculus = чалавечак)

чалавечая істота, якую, на думку натуралістаў сярэдневякоўя, быццам можна атрымаць штучным шляхам.

гамфака́рпус

(н.-лац. gomphocarpus, ад гр. gomphos = цвік + karpos = плод)

паўкуст сям. ластаўневых, які пашыраны ў Афрыцы, сустракаецца як заносны на Каўказе, у Сярэд. Азіі.

гамфане́ма

(н.-лац. gomphonema)

аднаклетачная або каланіяльная дыятомавая водарасць сям. гамфацымбелавых, якая трапляецца на дне і сярод абрастанняў у вадаёмах рознага тыпу.

гамфасфе́рыя

(н.-лац. gomphosphaeria)

каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. гамфасферыевых, якая пашырана ў планкгоне, радзей на вільготных скалах.

гамфацымбе́ла

(н.-лац. gomphocymbella)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. гамфацымбелавых, якая трапляецца ў прэсных вадаёмах.

гамфрэ́на

(н.-лац. gomphrena)

травяністая расліна сям. амарантавых з падоўжаным шэрым лісцем і дробнымі кветкамі белага або ружовага колеру ў суквеццях, пашыраная ў розных кліматычных зонах; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

гамэ́рня

(польск. hamernia, ад с.-в.-ням. hamer = кузня)

1) уст. кузня, металаапрацоўчая майстэрня;

2) перан. вялікае няўтульнае памяшканне; месца шумных зборышчаў.