Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гало́іды

(гала- + оід)

тое, што і галагены.

гало́н

(англ. gallon)

мера аб’ёму (ёмістасці) вадкіх і сыпкіх рэчываў у Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах (1/8 бушаля).

гало́п

(фр. galop)

1) бег, пры якім конь ідзе наўскач;

з месца ў г. — адразу, не марудзячы;

2) імклівы бальны танец 19 ст.

гало́ш, галёш

(фр. galoche)

гумавы абутак, які надзяваецца на боты, чаравікі, валёнкі для засцярогі іх ад гразі, вады;

перан. сесці ў г. — пацярпець няўдачу.

галс

(гал. hals)

1) напрамак руху паруснага судна адносна ветру;

2) снасць паруснага судна, якая ўтрымлівае ніжні пярэдні вугал паруса;

3) адрэзак шляху судна ад павароту да павароту.

галуазі́т

[ад бельг. О. d’Halloy = прозвішча бельг. геолага (1783—1875)]

мінерал класа сілікатаў белага колеру з жаўтаватым, бурым і іншымі адценнямі; выкарыстоўваецца ў керамічнай прамысловасці.

галу́н1

(фр. galon)

тое, што і пазумент.

галу́н2, галы́н

(ст.-польск. halun < с.-в.-ням. alün, ад лац. alumen)

падвойная сернакіслая соль алюмінію, марганцу і інш., якая ў крышталічным выглядзе выкарыстоўваецца ў тэхніцы, а таксама для спынення крывацёку пры парэзах.

галу́ргія

(ад гр. hals = соль + ergon = работа)

галіна хімічнай тэхналогіі, якая распрацоўвае спосабы атрымання солей з прыродных ці штучна прыгатаваных водных раствораў.

га́лфвінд

(гал. halfwind)

курс паруснага судна, пры якім яго падоўжная вось перпендыкулярная напрамку ветру.