Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гаметагані́я

(ад гамета + -ганія)

палавое размнажэнне ў прасцейшых.

гаметагене́з

(ад гамета + -генез)

працэс фарміравання і развіцця гамет у жывёл і раслін (гл. аагенез і сперматагенез).

гаметагені́я

(ад гамета + -генія)

тое, што і гаметагенез.

гамета́нгій

(ад гамета + гр. angeion = сасуд)

1) орган у водарасцяў і грыбоў, у якім утвараюцца рухомыя палавыя клеткі (гаметы);

2) шматядзерныя клеткі ў некаторых грыбоў, змесціва якіх зліваецца пры палавым працэсе.

гаметафі́т

(ад гамета + -фіты)

палавое пакаленне ў раслін, якое чаргуецца з бясполым (спарафітам).

гаметацы́ты

(ад гамета + -цыты)

няспелыя палавыя клеткі ў прасцейшых, якія ўтвараюцца пры гаметаганіі.

гаміле́тыка

(гр. homiletikos = уменне гаварыць з людзьмі)

раздзел багаслоўя, у якім разглядаюцца тэарэтычныя і практычныя пытанні царкоўных пропаведзяў.

гамінда́н

(кіт. homindan = нацыянальная партыя)

палітычная партыя ў Кітаі, заснаваная ў 1912 г. Сунь Ятсенам; вяла нацыянальна-вызваленчую барацьбу, з 1927 г. была кіруючай партыяй краіны; улада яе звергнута ў 1949 г.

гаміні́ды

(н.-лац. hominidae, ад лац. homo, -minis = чалавек)

сямейства атрада прыматаў, якое ўключае як выкапнёвых (пітэкантрапа, неандэртальца і інш.), так і сучасных людзей.

-гамія

(гр. gamos = шлюб)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «шлюб».