Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

галі́т

(ад гр. hals = соль + -літ)

мінерал класа хларыдаў, бясколерны, празрысты, са шкляным бляскам; выкарыстоўваецца ў харчовай, керамічнай, скураной прамысловасці, медыцыне, сельскай гаспадарцы і інш.; каменная соль.

галіфэ́

[фр. G. Galiffe = прозвішча фр. генерала (1830—1909)]

штаны спецыяльнага крою, якія абцягваюць калені і расшыраюцца ўгору.

галіцы́зм

(фр. gallicisme, ад лац. Gallicus = гальскі)

слова ці выраз, запазычаныя з французскай мовы.

галія́рды

(ст.-фр. goliards)

вандроўныя акцёры (ваганты) у сярэдневяковай Францыі, якія былі аўтарамі і выканаўцамі сатырычных, любоўных, застольных песень, пародый на царкву і інш.

галія́ф

(гр. Goliaph = імя біблейскага волата, якога перамог пастух Давід)

1) бясхвостая земнаводная жывёліна сям. жаб, якая зрэдку трапляецца ў Цэнтр. Афрыцы;

2) жук сям. пласцініставусых, пашыраны ў лясах трапічнай Афрыкі.

галкі́пер

(англ. goalkeeper, ад goal = вароты + keeper = стораж)

варатар у футболе, хакеі,рэгбі, ватэрпола.

галме́й

(ням. Galmei, ад с.-лац. calamina)

мінерал, шчыльная, дробназярністая разнавіднасць каламіну.

галме́йны

(ад галмей);

г-ыя расліны — расліны, якія растуць на глебах, багатых цынкам.

гало́

(фр. halo, ад гр. halos = круг)

аптычная з’ява ў форме каляровага бліскучага круга вакол Сонца або Месяца, якая ўтвараецца ў выніку пераламлення святла ў ледзяных крышталіках верхніх слаёў атмасферы.

галоідафі́ты

(ад галоіды + -фіты)

расліны, якія растуць на саланчаковых глебах.