Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

газы́р

(тур. hazir, ад ар. hazīr = гатовы, прыгатаваны)

адно з патронных гнёзд, нашытых радамі на грудной частцы чэркескі.

гайдама́к

(укр. гайдамак, ад тур. haydamak = нападаць)

1) украінскі казак, удзельнік вызваленчага руху на Украіне супраць польскай шляхты ў 17—18 ст.;

2) салдат контррэвалюцыйных войск у час грамадзянскай вайны на Украіне.

гайдро́п

(англ. guide-rope)

1) мар. канец сталёвага троса, які дапамагае ўтрымліваць прыдонную частку трала на зададзенай глыбіні;

2) канат, які скідаецца з дырыжабля або аэрастата для тармажэння пры спуску.

гайду́к

(польск. hajduk, ад венг. hajduk = пехацінцы)

1) паўстанец-партызан на Балканах і ў Венгрыі ў перыяд турэцкага панавання (15—19 ст.);

2) выязны лакей памешчыка ў часы прыгону.

гайла́рдыя

(н.-лац. gailardia)

травяністая расліна сям. складанакветных з авальным лісцем і жоўтымі або цёмна-бардовымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

гаймары́т

[ад англ. N. Highmore = прозвішча англ. анатама (1613—1685)]

запаленне слізістай абалонкі гаймаравай поласці носа.

гайо́ты

[ад англ. A. Guyot = прозвішча амер. географа і геолага (1807—1884)]

ізаляваныя плоскавяршынныя падводныя горы вулканічнага паходжання.

гак

(польск. hak, ад ням. Haken)

жалезны крук для падвешвання, трымання або зачэплівання чаго-н. (напр. зачэп у багры, шып у падкове).

гакабо́рт

(гал. hakkebord)

верхняя закругленая частка кармы карабля.

гал

[ад іт. G. Galilei = прозвішча іт. фізіка і астранома (1564—1642)]

адзінка паскарэння ў СГС сістэме адзінак, роўная 1 см/с​2.