Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аграмі́німум

(ад агра- + мінімум)

мінімум агранамічных ведаў, неабходных для работы ў сельскай гаспадарцы.

аграно́м

(гр. agronomos)

спецыяліст у галіне аграноміі.

аграно́мія

(гр. agronomia)

навука пра земляробства.

агранулацыто́з

(ад а- + гранула + -цытоз)

хвароба, пры якой значна змяншаецца колькасць або поўнасцю адсутнічаюць агранулацыты.

агранулацы́ты

(ад а- + гранулацыты)

лейкацыты (лімфацыты і манацыты), якія не змяшчаюць у цытаплазме бялковых гранул (параўн. гранулацыты).

аграпрапага́нда

(ад агра- + прапаганда)

прапаганда сельскагаспадарчых ведаў.

агра́рны

(лац. agrarius)

1) звязаны з уладаннем зямлёй і землекарыстаннем (напр. а-ая рэформа);

2) які характарызуецца перавагай сельскагаспадарчай вытворчасці (напр. а. раён).

агра́рый

(лац. agrarius = зямельны)

1) буйны землеўладальнік, памешчык;

2) член аграрнай палітычнай партыі;

3) спецыяліст па аграрных пытаннях, аграрнік.

аграсфе́ра

(ад агра- + сфера)

частка біясферы, якую складаюць культурныя расліны, свойскія жывёлы і падрыхтаваная пад сельскагаспадарчыя культуры глеба.

агратэ́хніка

(ад агра- + тэхніка)

сістэма прыёмаў вырошчвання сельскагаспадарчых культур.