Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гано́іды

(ад гр. ganos = бляск + -оід)

група касцявых рыб з лускою ў выглядзе бліскучых ромбікаў (асятры, бялуга, калуга, амія, лапатаносы і інш.).

гансву́рст

(ням. Hanswurst)

1) блазен у нямецкім народным тэатры;

2) персанаж лялечнага нямецкага тэатра.

ганта́ль

(с.-в.-ням. gant-nagel)

цвік, якім прыбіваюць гонту.

гантэ́ль

(ням. Hantel)

гімнастычная гіра з двух чыгунных шароў, злучаных кароткай ручкай.

-гонія, -ганія

(гр. gone = нараджэнне, зараджэнне)

другая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «звязаны з нараджэннем, паходжаннем».