Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гамеапаты́чны

(ад гамеапатыя)

які мае адносіны да гамеапатыі;

г-ыя расліны — расліны, якія выкарыстоўваюцца ў гамеапатыі.

гамеапа́тыя

(ад гамеа- + -патыя)

метад лячэння хваробы малымі дозамі таго лякарства, якое ў вялікіх дозах выклікае ў здаровага чалавека з’явы, падобныя на сімптомы самой хваробы (параўн. алапатыя).

гамеаста́з

(ад гамеа- + -стаз)

адноснае пастаянства фізіка-хімічных і біялагічных уласцівасцей унутранага асяроддзя арганізма чалавека і жывёл (напр. пастаянства складу крыві, тэмпературы цела).

гамеаста́т

(ад гамеа- + -стат)

кібернетычная сістэма, якая мадэлюе здольнасць жывых арганізмаў падтрымліваць некаторыя велічыні (напр. тэмпературу цела) у фізіялагічна дапушчальных межах.

гамела́н

(ад яв. gamel = стукаць)

інданезійскі нацыянальны аркестр.

гамео́зіс

(гр. homaiosis = падобнасць)

змяненне органа або часткі цела, якое робіць яго падобным да адпаведных органаў у арганізмах роднасных груп; часта сустракаецца ў насякомых.

гамео́трыкс

(н.-лац. homoeothrix)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. гамеотрыксавых, пашыраная ў прэсных стаячых і цякучых водах, у слізі іншых водарасцей.

гамеры́чны

(фр. homérique, ад гр. Homer = імя старажытнагрэчаскага паэта)

вялізны, незвычайных памераў або сілы;

г. смех — нястрымны, грамавы смех, падобны на той, якім, паводле «Іліяды» Гамера, смяяліся на сваіх гулянках алімпійскія багі.

гаме́та

(гр. gametes = муж)

рухомая палавая клетка жывёльных і раслінных арганізмаў.

гаметага́мія

(ад гамета + -гамія)

зліццё дзвюх адметных па полу гамет.