галерэ́я
(фр. galerie)
1) вузкі крыты праход, які злучае дзве асобныя часткі будынка, а таксама доўгі балкон уздоўж сцяны дома;
2) падземны ход у ваенных збудаваннях або шахтах;
3) верхні ярус у тэатры, цырку;
4) спецыяльна прыстасаванае памяшканне, музей для выстаўкі мастацкіх твораў (карцінная г.);
5) перан. рад, шэраг (напр. г. літаратурных вобразаў).
гале́та
(фр. galette)
прэснае пячэнне звычайна слаістай структуры, якое здольна замяняць хлеб і доўга захоўваць свае якасці; выкарыстоўваецца ў паходных умовах.
галёрка
(рус. галёрка, ад фр. galene = галерэя)
тое, што і галерэя 3.
га́лій
(н.-лац. gallium, ад лац. Gallia = Францыя)
хімічны элемент, рэдкі метал серабрыста-белага колеру.
галіка́нства
(ад лац. gallicanus = гальскі)
рэлігійна-палітычны рух, прыхільнікі якога дабіваліся аўтаноміі французскай каталіцкай царквы ад папства (13—18 ст.).
галіме́тр
(ад гр. hals, halos = соль + -метр)
прыбор для вымярэння канцэнтрацыі раствораў кухоннай солі.
га́лінг
(нарв. halling)
нарвежскі народны мужчынскі танец.
галінзо́га
(н.-лац. galinsoga)
травяністая расліна сям. астравых з зубчастым лісцем і жоўтымі кветкамі, пашыраная ў розных кліматычных зонах; шкоднае пустазелле.
галіпо́т
(фр. galipot)
смала хвойных дрэў, якая выцякае са шчыліны кары і застывае на паверхні; выкарыстоўваецца для прыгатавання лакаў.