Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сімфані́зм

(ад гр. symphonia = сугучча)

сімфанічнае мастацтва, сімфанічны стыль.

сімфані́чны

(ад гр. symphonos = сугучны)

1) які мае адносіны да сімфоніі, звязаны з музычнай формай сімфоніі;

2) які мае адносіны да выканання аркестрам са смычковых, духавых і ўдарных інструментаў.

сімфанье́та

(іт. simfonietta, ад гр. symphonia = сугучча)

невялікая сімфонія.

сімфі́з

(гр. symphysis = зрашчэнне, непарыўнасць)

зрашчэнне; злучэнне дзвюх касцей слоем храстка.

сімфі́зіс

(гр. symphysis = зрашчэнне)

косці, якія зрасліся (напр. косці, што ўваходзяць у пояс задніх канечнасцей).

сімфі́лы

(н.-лац. symphyla)

клас мнаганожак, якія пашыраны на ўсіх кантынентах, апрача Антарктыды; жывяцца гніючымі расліннымі рэшткамі.

сімфо́нія

(гр. symphonia = сугучча)

1) вялікі музычны твор для аркестра, звычайна з 3—4 частак, якія адрозніваюцца адна ад другой характарам музыкі і тэмпам;

2) перан. гарманічнае спалучэнне гукаў, фарбаў і інш.