Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кульміна́цыя

(фр. culmination < с.-лац. culminatio, ад лац. culmen, -minis = вяршыня)

1) момант найвышэйшага напружання, уздыму, развіцця чаго-н. (напр. к. падзей, к. драмы);

2) астр. праходжанне свяціла праз нябесны мерыдыян.

кульміні́раваць

(п.-лац. culminare)

1) дасягаць найвышэйшага напружання, уздыму, развіцця;

2) астр. праходзіць праз нябесны мерыдыян (пра нябесныя свяцілы).

культ

(лац. cultus)

1) пакланенне бажаству і выкананне звязаных з гэтым рэлігійных абрадаў;

2) перан. непамернае ўзвелічэнне каго-н., чаго-н. (напр. к. асобы).

культу́ра

(лац. cultura)

1) сукупнасць дасягненняў чалавечага грамадства ў вытворчай, грамадскай і разумовай дзейнасці (напр. матэрыяльная к., духоўная к.);

2) узровень развіцця якой-н. галіны гаспадарчага або духоўнага жыцця (напр. к. вытворчасці, к. мовы);

3) ступень адукаванасці, выхаванасці каго-н. (чалавек высокай культуры);

4) вырошчванне якой-н. расліны, а таксама сама расліна, якая вырошчваецца (напр. кармавыя культуры).

культурало́гія

(ад культура + -логія)

навука пра духоўную культуру народа.

культурка́мпф

(ням. Kulturkampf = барацьба за кулыуру)

назва мерапрыемстваў ураду О. Бісмарка ў Германіі ў 70-х гг. 19 ст., праведзеных пад выглядам «барацьбы за культуру» супраць каталіцкай царквы.

культуро́лаг

(ад культура + -лаг)

спецыяліст у галіне культуралогіі.

культуртрэ́гер

(ням. Kulturträger)

іранічная назва каланізатара, які эксплуатуе насельніцтва заняволеных краін пад выглядам пашырэння культуры.

культуры́зм

(фр. culturisme)

сістэма фізічных практыкаванняў, пераважна сілавых, якія павінны развіваць мускулатуру, садзейнічаць фарміраванню прыгожай фігуры і паставы, а таксама занятак такімі практыкаваннямі.

культывава́ць

(фр. cultiver, ад п.-лац. cultivare = апрацоўваць)

1) разводзіць, вырошчваць (напр. к. лён);

2) праводзіць культывацыю;

3) садзейнічаць развіццю чаго-н. (напр. к. новыя тэхнічныя метады).