Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кула́ж

(фр. colage = страта)

1) скідка з вагі на ўтруску, што робіцца ў час куплі рэдкіх прадуктаў, а таксама сама ўтруска;

2) перан. непрадуктыўная растрата матэрыяльных сродкаў, часу, працы.

кула́н

(цюрк. kulan)

дзікі азіяцкі асёл.

ку́лі

(тамільск. kuli = заработкі)

некваліфікаваны рабочы ў Кітаі (да 1949 г.) і некаторых краінах Азіі.

куліна́р

(лац. culinarius = кухонны)

вопытны, умелы кухар.

куліна́рны

(лац. culinarius)

які мае адносіны да кулінарыі, звязаны з ёй.

куліна́рыя

(лац. culinarius = кухонны)

1) майстэрства прыгатавання ежы, а таксама зборная назва страў;

2) магазін паўфабрыкатаў.

кулі́сы

(фр. coulisse)

1) плоскія часткі тэатральнай дэкарацыі, размешчаныя па баках сцэны адна за другой;

2) перан. тое, за чым хаваецца што-н.;

за кулісамі — тайна, скрытна, у неафіцыйнай абстаноўцы;

3) тэх. сістэма рычагоў для перамены ходу машыны.

кулісье́

(фр. coulissier)

неафіцыйны біржавы пасрэднік, які без удзелу афіцыйных маклераў заключае біржавыя здзелкі.

куло́н1

(рус. кулон, ад фр. coulant)

упрыгожанне з каштоўных камянёў на ланцужку, якое носяць на шыі.

куло́н2

[фр. Ch.Coulomb = прозвішча фр. фізіка (1736—1806)]

адзінка колькасці электрычнасці ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная колькасці электрычнасці, якая працякае праз папярочнае сячэнне правадніка за 1 с пры сіле току 1 ампер.