Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кута́с

(тур. kutas)

пучок нітак, звязаных на адным канцы разам, для ўпрыгожання (напр. пояс з кутасамі).

куту́м

(н.-лац. kutum)

прахадная рыба сям. карпавых, якая водзіцца ў Каспійскім моры; аб’ект промыслу.

кутызо́н

(ад лац. cutis = скура, абалонка)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры лячэнні віруснага грыпу.

куты́кула

(лац. cuticula = скурка)

1) шчыльнае ўтварэнне на паверхні эпітэлію жывёл і чалавека;

2) тонкая плеўка, якая пакрывае эпідэрміс лістоў і сцёблаў раслін.

ку́тыс

(лац. cutis = скурка)

тое, што і дэрма.

ку́тэр

(англ. cutter, ад cut = рэзаць)

1) машына для тонкага здрабнення мяса, якая выкарыстоўваецца ў каўбаснай вытворчасці;

2) аднамачтавае паруснае судна з косымі парусамі.