Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

куб

(лац. cubus, ад гр. kybos)

1) правільны шасціграннік, усе грані якога квадраты;

2) мат. здабытак трох роўных лікаў, трэцяя ступень ліку;

3) кубічны метр (напр. куб дроў);

4) пасудзіна цыліндрычнай формы для перагонкі або кіпячэння вадкасці; тытан.

кубамеду́зы

(н.-лац. cubomedusae)

атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл класа сцыфоідных; паліпы без ахоўнай трубкі.

кубані́т

(ад ісп. Cuba = Куба)

мінерал класа сульфідаў бронзава-жоўтага колеру з металічным бляскам; медная руда.

кубату́ра

(рус. кубатура, ад лац. cubus < гр. kybos = куб)

аб’ём чаго-н., выражаны ў кубічных адзінках (напр. к. пакоя).

ку́бел

(польск. kubel, ад с.-в.-ням. kübel)

вялікая драўляная дзежка з накрыўкай ці векам для захоўвання прадуктаў і рэчаў.

кубі́зм

(фр. cubisme, ад лац. cubus < гр. kybos = куб)

кірунак у выяўленчым мастацтве пач. 20 ст., які перадаваў прадметы рэальнага свету камбінацыямі геаметрычных фігур.

ку́брык

(рус. кубрик, ад гал. koebrug)

памяшканне для каманды на караблі.