Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ку́фель, ку́халь

(польск. kufel, ад с.-в.-ням. kuefel)

шкляны кубак для піва.

ку́хар

(польск. kucharz < чэш. kuchař, ад с.-в.-ням. kuchenaere)

той, хто гатуе стравы, повар.

кухма́йстар

(с.-в.-ням. küchenmeister)

уст. умелы кухар.

ку́хня

(польск. kuchnia < чэш. kuchyne < ст.-в.-ням. kuchina, ад лац. coqùina)

1) памяшканне з печчу або плітой для гатавання ежы;

2) падбор страў, характар ежы (напр. малочная к., беларуская к.);

3) перан. скрыты, закулісны бок якой-н. дзейнасці (напр. дыпламатычная к.).