Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

галацыклі́я

(ад гр. holos = увесь + цыкл)

цыкл развіцця, пры якім чаргуюцца двухполае і партэнагенетычнае (гл. партэнагенез) пакаленні.

галацэ́н

(ад гр. holos = увесь + -цэн)

сучасны перыяд геалагічнай гісторыі Зямлі, які з’яўляецца другім, верхнім падраздзяленнем антрапагену.

галго́фа

(гр. Golgotha = узгорак паблізу Іерусаліма, дзе, паводле біблейскіх паданняў, праводзілася пакаранне і дзе быў распяты Хрыстос, ад арам. gulgulta = чэрап)

перан. месца пакарання, сімвал падзвіжніцтва і маральных пакут.

галеа́с

(гал. galeas)

парусна-вёславы ваенны карабель 16—17 ст. у еўрапейскіх флотах.

гале́га

(іт. galega)

травяністая расліна сям. бабовых са складаным лісцем і сіне-фіялетавымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Еўразіі; выкарыстоўваецца як кармавая і лекавая; казлятнік.

гале́наў

[ад лац. C. Galenus = прозвішча старажытнарымскага ўрача (129—201)];

г-ы прэпараты — лекавыя сродкі, якія атрымліваюць шляхам спецыяльнай апрацоўкі расліннай і жывёльнай сыравіны.

галені́т

(ад лац. galena = свінцовая руда)

мінерал класа сульфідаў шэрага колеру з металічным бляскам; свінцовая руда.

галенкініо́псіс

(н.-лац. golenkiniopsis)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. мікрактыніевых, якая трапляецца ў сажалках, азёрах і вадасховішчах.

галенкі́нія

(н.-лац. golenkinia)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. мікрактыніевых, якая трапляецца ў планктоне сажалак, азёр, рэк.

гале́ра

(іт. galera)

старадаўняе драўлянае вёславае ваеннае судна, на якім у Зах. Еўропе веслярамі былі нявольнікі, часта катаржнікі;

саслаць на галеры — саслаць на катаргу.