Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

агрэ́сар

(лац. aggressor)

той, хто ажыццяўляе разбойны напад; захопнік.

агрэсі́ны

(ад лац. aggredere = нападаць)

прадукты жыццядзейнасці хваробатворных мікробаў, якія садзейнічаюць пранікненню патагенных мікробаў у арганізм, іх размнажэнню і распаўсюджванню.

агрэсі́ўны

(фр. agressif, ад лац. aggressio = напад)

1) захопніцкі (напр. а-ыя сілы);

2) варожы, наступальны (напр. а. тон).

агрэ́сія

(лац. aggressio = напад)

узброены напад адной ці некалькіх дзяржаў на іншыя з мэтай захопу чужых зямель і насільнага падпарадкавання сваёй уладзе.

агрэ́ст

(польск. agrest, ад лац. agrestis = вясковы, палявы)

кустовая садова-ягадная расліна сям. агрэставых, пашыраная ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы і Паўн. Афрыцы, а таксама кісла-салодкія ягады гэтай расліны.