сімпо́зіум
(лац. symposium, ад гр. symposion = баляванне, банкет)
нарада па якім-н. навуковым пытанні, звычайна міжнародная.
сімптаматало́гія
(ад гр. symptoma, -atos = супадзенне, прыкмета + -логія)
раздзел медыцыны, які вывучае сімптомы захворванняў.
сімптама́тыка
(ад гр. symptoma, -atos = супадзенне, прыкмета)
1) сукупнасць сімптомаў, уласцівых якому-н. захворванню;
2) тое, што і сімптаматалогія.
сімптаматы́чны
(ад гр. symptoma, -atos = супадзенне, прыкмета)
які з’яўляецца сімптомам чаго-н.; паказальны ў якіх-н. адносінах;
с-ае лячэнне — лячэнне, накіраванае на ліквідацыю сімптомаў хваробы незалежна ад яе асноўнай прычыны.
сімпто́м
(гр. symptoma = супадзенне, прыкмета)
1) знешняе праяўленне чаго-н. (напр. сімптомы захворвання);
2) знешняя прымета якой-н. з’явы.
сімульта́нны
(фр. simultané = адначасовы, ад лац. simul = у адзін і той жа час);
с-ая дэкарацыя — тып афармлення спектакля ў сярэдневяковым тэатры, пры якім на сцэне па прамой лініі ўстанаўліваліся адначасова ўсе дэкарацыі, неабходныя па ходу дзеяння.
сімулява́ць
(лац. simulare)
наўмысна ствараць ілжывае ўяўленне аб наяўнасці чаго-н. (напр. с. хваробу).
сімуля́нт
(лац. simulans, -ntis)
чалавек, які прытвараецца, сімулюе што-н.
сімуля́цыя
(лац. simulatio = прытворства)
прытворства з мэтай увесці ў зман (напр. с. хваробы).
сімфаніза́цыя
(ад гр. symphonia = сугучча)
пералажэнне для сімфанічнага аркестра; распрацоўка ў стылі сімфанічных твораў.