Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сідэрафі́льны

(ад гр. sideros = жалеза + phileo = люблю);

с-ыя элементы — хімічныя элементы, якія па геахімічных асаблівасцях блізкія да жалеза (напр. малібдэн, паладзій, плаціна).

сідэрацы́сціс

(н.-лац. siderocystis)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах.

сідэра́цыя

(фр. sidération)

1) заворванне зялёнай масы бабовых раслін для павышэння ўрадлівасці глебы;

2) арганічнае зялёнае ўгнаенне.

сідэрацэ́ліс

(н.-лац. sidérocelis)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая трапляецца ў прэсных вадаёмах.

сідэро́з

(гр. sideros = жалеза)

прафесійнае захворванне, якое выклікаецца пылам вокісу жалеза.

сідэры́т

(гр. siderites = жалезны)

мінерал, карбанат жалеза жаўтавата-шэрага або шараватага колеру; жалезны шпат.

сідэрыталі́ты

(ад сідэрыт + -літ)

асадачныя горныя пароды, якія больш чым на палавіну складаюцца з сідэрыту.

сідэры́чны

(ад лац. sidus, -deris = нябеснае свяціла)

зорны;

с. месяц — прамежак часу, за які Месяц робіць поўны абарот па сваёй арбіце;

с. год — перыяд поўнага абароту Зямлі вакол Сонца.

сіе́ла

(н.-лац. siella)

травяністая расліна сям. парасонавых з перыстым лісцем і дробнымі белымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная па ўсім зямным шары; на Беларусі трапляецца рэдка.

сіе́на

(іт. Siena = назва італьянскага горада і правінцыі)

цёмна-жоўтая фарба, якая выкарыстоўваецца ў жывапісе.