га́ма-глабулі́ны
(ад гама2 + глабуліны)
фракцыя 2 сывараткавых бялкоў-глабулінаў крыві, якая змяшчае антыцелы супраць узбуджальнікаў розных хвароб.
га́ма-глабулі́ны
(ад гама2 + глабуліны)
фракцыя 2 сывараткавых бялкоў-глабулінаў крыві, якая змяшчае антыцелы супраць узбуджальнікаў розных хвароб.
га́ма-дэфектаскапі́я
(ад гама + дэфектаскапія)
сукупнасць метадаў выяўлення ўнутраных дэфектаў матэрыялаў і вырабаў пры дапамозе гама-апарата.
га́ма-карата́ж
(ад гама2 + каратаж)
метад даследавання геалагічнага разрэзу свідравін на аснове радыеактыўнага выпрамянення горных парод.
га́ма-ква́нт
(ад гама + квант)
порцыя энергіі гама-выпрамянення.
га́ма-ме́тад
(ад гама2 + метад)
метад разведвання карысных выкапняў, які грунтуецца на вымярэнні інтэнсіўнасці выпрамянення прыродных радыеактыўных элементаў, што змяшчаюцца ў горных пародах.
га́ма-спектраскапі́я
(ад гама2 + спектрасксапія)
раздзел ядзернай спектраскапіі, у якім даследуецца энергетычны склад гама-прамянёў.
га́ма-спектро́метр
(ад гама2 + спектрометр)
прыбор для вымярэння даўжыні хваль або энергіі і інтэнсіўнасці гама-прамянёў.
га́ма-тэрапі́я
(ад гама2 + тэрапія)
сукупнасць метадаў лячэння гама-выпрамяненнем радыеактыўных ізатопаў,
га́ма-фу́нкцыя
(ад гама- + функцыя)
функцыя, якая абагульняе паняцце фактарыяла на выпадак любых значэнняў х.
га́ма-эквівале́нт
(ад гама2 + эквівалент)
колькасць радыю, якая пры ідэнтычных умовах вымярэння стварае такую ж магутнасць дозы гама-выпрамянення, як і дадзены радыеактыўны прэпарат.