Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гала́рктыка

(ад гр. holos = увесь + Арктыка)

адна з фларыстычных і зоагеаграфічных абласцей сушы, якая займае нетрапічную частку Паўн. паўшар’я.

галаркты́чны

(ад гр. holos = увесь + арктычны);

г-ае фларыстычнае царства — тое, што і галарктыка.

галату́рыі

(гр. holothuria)

клас марскіх беспазваночных жывёл тыпу ігласкурых; марскія агуркі.

галафа́ны

(ад гр. holos = увесь + phanos = светлы, яскравы)

каўпакі асвятляльных прыбораў, зробленыя з празрыстага шкла.

галафі́лы

(ад гала- + -філ)

водныя арганізмы, якія прыстасаваліся да жыцця ў асяроддзі з павышанай салёнасцю (параўн. галафобы).

галафі́льны

(ад галафілы);

г-ыя арганізмы — тое, што і галафілы.

галафі́ты

(ад гала- + -фіты)

расліны, якія растуць на засоленым грунце (параўн. глікафіты).

галафлаві́н

(ад лац. galla = чарнільны арэшак + flavus = жоўты)

пратраўны фарбавальнік, які выкарыстоўваецца для фарбавання шарсцяных тканін у жоўты колер.

галафо́бны

(ад галафобы);

г-ыя арганізмы — тое, што і галафобы.

галафо́бы

(ад гала- + -фоб)

водныя арганізмы, якія не вытрымліваюць павялічанай салёнасці асяроддзя (параўн. галафілы).