амаўро́з
(гр. amauros = цёмны, сляпы)
страта зроку, слепата.
амафі́ла
(н.-лац. ammophila)
насякомае сям. рыючых вос з доўгім чырвоным брушкам; пясчаная аса.
амафо́нія
(гр. homophonia)
шматгалосы музычны твор, у якім асноўную мелодыю выконвае толькі адзін голас, а астатнія гучаць як акампанемент.
амафо́ны
(гр. homophonos = аднагучны, аднатонны)
лінгв. словы, якія аднолькава гучаць, але маюць рознае напісанне (напр. грыб — грып, казка — каска).
амафо́рмы
(ад гр. homos = аднолькавы + форма)
лінгв. словы, якія належаць да розных часцін мовы і супадаюць толькі ў пэўных марфалагічных формах (напр. вусны ’губы’ і вусны ’які вымаўляецца’).
амафо́с
[ад амо(ній) + фос(фар)]
мінеральнае азотна-фосфарнае ўгнаенне.