Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аграцэно́з

(ад агра- + -цэноз)

тое, што і аграбіяцэноз.

аграэкало́гія

(ад агра- + экалогія)

раздзел прыкладной экалогіі, які вывучае ўплыў фактараў асяроддзя на прадукцыйнасць культурных раслін.

агро́цыбе

(н.-лац. agrocybe)

шапкавы базідыяльны грыб сям. бальбітыевых, які расце на лясным подсціле, лугах, палях, у хмызняках; ядомы.

агру́мавы

(ад іт. agrume = цытрусавыя);

а. алей — алей, атрыманы з апельсінавых і лімонных скурак.

агрэга́т

(лац. aggregatus = злучаны)

1) спалучэнне рознатыповых машын, апаратаў у адну канструкцыю для сумеснай работы (напр. трубапракатны а.);

2) асобная, вузлавая частка складанай машыны, напр. рухавік аўтамабіля;

3) сукупнасць мінералаў, якія складаюць горную пароду;

4) рэчыва, утворанае механічным спалучэннем аднародных або разнародных частак.

агрэгатава́ць

(ад агрэгат)

1) кампанаваць машыны або комплексы машын з уніфікаваных агрэгатаў;

2) аб’ядноўваць якія-н. аднародныя паказчыкі (велічыні) у больш агульныя, сукупныя.

агрэга́тны

(лац. aggregatus = злучаны)

1) сабраны ў цэлае, сукупны, сумарны;

2) звязаны з фізічным станам рэчыва (цвёрдага, вадкага, газападобнага).

агрэга́цыя

(лац. aggregatio)

працэс спалучэння, збірання ў цэлае.

агрэжэ́

(фр. agrégé)

вучоная ступень у Францыі, Бельгіі, якая дае права выкладаць у ліцэях і на гуманітарных і прыродазнаўчых факультэтах універсітэтаў.

агрэма́н

(фр. agrément = згода)

папярэдняя згода дзяржавы прыняць асобу, прапанаваную іншай дзяржавай у якасці яе дыпламатычнага прадстаўніка.