Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

агламера́цыя

(ад лац. agglomerare = запасіць)

1) мет. атрыманне вялікіх кавалкаў з рыхлых дробных руд, пылападобных матэрыялаў шляхам спякання;

2) утварэнне скапленняў мікраарганізмаў у вадкасці;

3) зліццё гарадоў і іншых населеных пунктаў у адно гарадское пасяленне.

аглапары́т

[ад лац. agglo (meratus) = накоплены + гр. poros = выхад, пора]

будаўнічы матэрыял порыстай структуры.

аглюцінаге́ны

[ад аглюцін(ацыя) + -ген]

рэчывы, якія патрэбны для ўтварэння аглюцінінаў.

аглюцінаты́ўны

(ад аглюцінацыя)

звязаны з аглюцінацыяй;

а-ыя мовы — мовы, у якіх граматычныя формы і вытворныя словы ўтвараюцца спосабам аглюцінацыі.

аглюціна́цыя

(лац. agglutinatio = склейванне)

1) лінгв. спосаб утварэння вытворных слоў і граматычных форм шляхам далучэння да кораня афіксаў з пэўным значэннем;

2) мед. склейванне ў камякі і выпадзенне ў асадак мікробаў, эрытрацытаў і іншых клетачных элементаў.

аглюціні́ны

(лац. agglutinare = склейваць)

рэчывы, якія ўтвараюцца ў крыві чалавека і жывёл пры інфекцыйных захворваннях і выклікаюць аглюцінацыю.

агматы́т

(ад гр. agma, -atos = адломак)

разнавіднасць мігматыту, падобная на брэкчыю.

агнастыцы́зм

(фр. agnosticisme, ад гр. agnostos = невядомы)

філасофскае вучэнне, якое адмаўляе магчымасць пазнання навакольнага свету і яго заканамернасцей (параўн. скептыцызм 1)-

агна́ты1

(лац. agnatus = сваяк па бацьку)

1) члены старажытнарымскай сям’і, якія паходзілі па мужчынскай лініі ад аднаго родапачынальніка, а таксама тыя, якія ўваходзілі ў сям’ю пры ўсынаўленні або шлюбе (параўн. кагнаты);

2) кроўныя сваякі-мужчыны германскай сям’і, звязаныя паходжаннем па мужчынскай лініі.

агна́ты2

(н.-лац. agnatha, ад гр. a- = не + gnathos = сківіца)

надклас ніжэйшых пазваночных жывёл; прымітыўныя рыбападобныя марскія і прэснаводныя арганізмы без сківіц і парных канечнасцей; бяссківічныя.