Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гарніту́ра

(ням. Garnitur, ад фр. garniture)

камплект друкарскіх шрыфтоў аднаго малюнка, але розных памераў і абрысаў.

гаро́та

(ісп. garrote, ад garra = лапа, кіпцюр)

прылада катавання ў сярэдневяковай Іспаніі і Партугаліі ў выглядзе абруча, які надзяваўся на шыю і сцягваўся вінтом.

гарпаго́н

(фр. garpagon, ад Garpagon = імя персанажа камедыі Ж.-Б. Мальера «Скупы»)

перан. скнара.

гарпактыцы́ды

(н.-лац. harpacticoida)

атрад весланогіх ракападобных; пашыраны ў морах і прэсных вадаёмах; служаць ежай для многіх рыб.

га́рпіус

(гал. harpius)

цёмны гатунак каніфолі.

га́рпія

(гр. Harpyia = літар. выкрадальніца)

і) крылатая пачвара ў жаночым вобліку, дэман буры і смерці ў старажытнагрэчаскай міфалогіі;

2) буйная драпежная птушка сям. ястрабіных, якая водзіцца ў Паўд. Амерыцы;

3) лятучая мыш, пашыраная ў Індыі і на Малайскім архіпелагу;

4) перан. злая, сварлівая жанчына.

гарпу́н

(гал. harpoen)

1) кап’ё на доўгім тросе для палявання на буйных марскіх жывёл і рыб;

2) страла з разрыўным наканечнікам для палявання на буйных марскіх жывёл, напр. на кітоў (прымяняецца спецыяльная гарпунная гармата).

гарса́ж

гл. карсаж.

гарсо́н

(фр. garçon = літар. хлопчык)

афіцыянт рэстарана або кафэ, а таксама пасыльны пры атэлі ў Францыі.

гарсэ́т

(польск. gorset, ад фр. corset)

1) шырокі пругкі пояс, які носяць пад сукенкай для надання стройнасці фігуры;

2) частка беларускага народнага жаночага касцюма ў выглядзе безрукаўкі;

3) бандаж, які носяць на верхняй частцы тулава пры скрыўленні пазваночніка.