Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гардэмары́н

(фр. gardemarine = марская гвардыя)

званне выхаванцаў старэйшых рот марскога кадэцкага корпуса, а таксама чын (ніжэйшы за мічмана) у ваенна-марскім флоце Расіі ў 1716—1917 гг.

гардэні́т

(ад англ. harden = загартоўваць)

разнавіднасць структуры загартаванай сталі — мартэнсіту.

гардэ́нія

(н.-лац. gardenia, ад англ. Garden = прозвішча амер. батаніка 18 ст.)

вечназялёная кустовая расліна сям. марэнавых з духмянымі белымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках Азіі і Афрыкі.

гардэро́б

(фр. garderobe)

1) месца ў грамадскім будынку для захоўвання верхняга адзення; раздзявальня;

2) шафа для адзення;

3) увесь набор адзення аднаго чалавека (напр. г. артысткі).

гаржэ́тка

(фр. gorgette)

прадмет жаночага туалету ў выглядзе палоскі футра ці цэлай шкуркі звярка, якую носяць замест каўняра.

гармаго́ніі

(ад гр. hormos = ланцуг + -гонія)

мнагаклетачныя часткі, якія адчляняюцца ад ніткі або на якія распадаюцца ніткі сіне-зялёных водарасцяў.

га́рмала

(н.-лац. harmala, ад ар. charmal)

травяністая расліна сям. парналіставых, атрутная, якая пашырана ў паўднёвых раёнах Еўропы, Зах. Сібіры, Сярэд. Азіі; з яе насення робіцца фарба для шарсцяных і шаўковых тканін.

гармана́льны

(ад гармон)

які з’яўляецца гармонам, змяшчае ў сабе гармон.

гарманізава́ць

(фр. harmoniser, ад гр. harmonia = гармонія)

дапоўніць мелодыю акордным суправаджэннем па правілах гармоніі.

гарманіза́цыя

(ад гарманізаваць)

стварэнне гарманічнага суправаджэння да мелодыі.