Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

суперпазі́цыя

(ад супер- + пазіцыя)

1) мат. падстаноўка функцый у функцыю або зменных велічынь у функцыю;

2) накладанне дзвюх фізічных велічынь, іх аб’яднанае дзеянне, калі яны ўзаемна не ўплываюць адна на адну.

суперпарамагнеты́зм

(ад супер- + парамагнетызм)

парамагнетызм сістэмы дробных ферамагнітных аднадоменных часціц у знешнім магнітным полі.

суперрэгенера́тар

(ад супер- + рэгенератар)

радыёпрыёмнік, які працуе пры перыядычна змяняльным згасанні прыёмнага контуру.

суперсе́леры

(англ. super-sellers)

кнігі тыпу бестселераў, выдадзеныя ў дарагім мастацкім афармленні.

суперстра́т

(лац. superstratum = насланае)

элементы мовы прышлага народа, што праніклі ў мову карэннага насельніцтва.

суперта́нкер

(ад супер- + танкер)

танкер грузапад’ёмнасцю звыш 100 тыс. т.

суперты́п

(ад супер- + -тып)

аднаапаратная наборная літараадліўная машына, па канструкцыі блізкая да лінатыпу.

суперфасфа́т

(ад супер- + фасфаты)

мінеральнае фасфатнае ўгнаенне, якое атрымліваецца шляхам апрацоўкі фасфату кіслотамі.

суперфі́ніш

(англ. superfinish, ад лац. super = над + англ. finish = апрацоўка)

тонкая апрацоўка паверхні дэталей брускамі з абразіўных матэрыялаў.

суперэкспрэ́с

(ад супер- + экспрэс)

поезд, які развівае найбольшую хуткасць.