Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сукрэ́

(ісп. sucre, ад Sucre = прозвішча генерала, які ваяваў за свабоду Паўд. Амерыкі)

грашовая адзінка Эквадора, роўная 100 сентава.

сукуле́нтны

(лац. succulentus = сакаўны);

с-ыя расліны — тое, што і сукуленты.

сукуле́нты

(лац. succulentus = сакаўны)

расліны з тоўстым сакаўным лісцем (алоэ, агава і інш.) або сцёбламі (кактусы, малачаі і інш.), што ўтрымліваюць многа вады.

сукцызе́ла

(н.-лац. succisella)

травяністая расліна сям. варсянкавых з падоўжаным лісцем і бледна-фіялетавымі кветкамі, пашыраная ў Еўропе; расце на сырых лугах і ў хмызняках.

сукцэ́сія

(лац. successio = паслядоўнасць, пераемнасць)

рад паслядоўных змен расліннага покрыву з часам (напр. аднаўленне лясоў пасля вырубкі або пажару).