Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

суб-

(лац. sub = пад)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае размяшчэнне пад чым-н. ці каля чаго-н., падпарадкаванасць.

субаква́льны

(ад суб- + лац. aqua = вада)

падводны;

с-ая ванна — лячэбная працэдура, звязаная з прамываннем кішэчніка ў час прыняцця цёплай ванны.

субалтэ́рн

(ад суб- + лац. alter = іншы)

падначалены, несамастойны;

с.-афіцэр — малодшы афіцэр у роце, эскадроне, батарэі ў некаторых арміях, у тым ліку і ў рускай дарэвалюцыйнай.

субальтэрна́цыя

(ад суб- + лац. alternatio = чаргаванне, змена)

падпарадкаванасць.

субантаркты́чны

(ад суб- + антарктычны)

размешчаны каля Антарктыкі, уласцівы абшарам, што суседнічаюць з антарктычным геаграфічным поясам (напр. с. пояс, с. клімат).

субаранда́тар

(ад суб- + арандатар)

асоба, якая ўзяла ў арандатара ў часовае карыстанне за пэўную плату арандаваную апошнім маёмасць або яе частку.

субарбіта́льны

(ад суб- + арбітальны);

с. палёт — палёт касмічнага лятальнага апарата па балістычнай траекторыі без выхаду на арбіту штучнага спадарожніка Зямлі.

субардынату́ра

(ад суб- + ардынатура)

пачатковая спецыялізацыя студэнтаў медыцынскіх інстытутаў, у час якой яны выконваюць абавязкі ўрача-ардынатара лячэбнай установы.

субардына́цыя

(лац. subordinatio)

1) сістэма строгага падпарадкавання малодшых службовых асоб старшым;

2) фізіял уплыў цэнтральнай нервовай сістэмы на функцыянальны стан перыферычнай нервовай сістэмы.

суба́рктыка

(ад суб- + арктыка)

геаграфічны пояс у Паўн. паўшар’і, размешчаны паміж арктычным і ўмераным паясамі.