Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

супазіто́рый

(лац. suppositorium = тое, што знаходзіцца ўнізе)

лекавая свечка для ўвядзення лякарства ў арганізм чалавека праз прамую кішку.

супазі́цыя

(лац. suppositio)

дапушчэнне, здагадка.

супаліме́ры

(ад суб- + палімеры)

палімеры, якія атрымліваюцца ўзаемадзеяннем двух або больш зыходных рэчываў — нізкамалекулярных злучэнняў.

су́парт

(фр. support, ад п.-лац. supportare = падтрымліваць)

рухомы вузел металарэзных і дрэваапрацоўчых станкоў, які ўтрымлівае разец.

супер-

(лац. super = зверху, над)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на размяшчэнне зверху над чым-н., высокую ступень якасці чаго-н. або старшынство каго-н.

суперавія́цыя

(ад супер- + авіяцыя)

авіяцыя вышэйшага класа.

супераге́нт

(ад супер- + агент)

агент контрразведкі высокага класа.

суперарбі́тр

(ад супер- + арбітр)

старшыня трацейскага суда, які канчаткова вырашае спрэчку ў выпадку нязгоды паміж членамі суда (арбітрамі).

суперартыко́н

(ад супер- + артыкон)

перадавальная тэлевізійная трубка з больш высокай, чым у артыкона, адчувальнасцю.

суперві́зар

(англ. supervisor, ад лац. super = зверху, над + visere = бачыць)

кіруючая праграма, прызначаная для арганізацыі шматпраграмнага рэжыму работы электронна-вылічальнай машыны.