Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

су́ма

(лац. summa)

1) лік, які атрымліваецца ў выніку складання дзвюх або некалькіх велічынь;

2) агульная колькасць, сукупнасць чаго-н.;

3) пэўная колькасць грошай;

круглая с. — вялікая колькасць грошай.

сума́рны

(лац. summarius)

1) атрыманы ў выніку складання (напр. с-ая прадукцыя цэхаў);

2) не канкрэтызаваны, абагульнены (напр. с-ае апісанне фактаў).

сума́тар

(ад лац. surnma = сума)

адзін з элементаў электронна-вылічальнай машыны, які вызначае суму дзвюх зададзеных велічынь.

сума́х

(ар. summak)

дрэвавая або кустовая расліна сям. анакардыевых з буйным лісцем і дробнымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная пераважна ў Паўн. Амерыцы, Усх. Азіі, Крыме і на Каўказе; дае дубільныя, фарбавальныя і лекавыя рэчывы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

сума́цыя

(п.-лац. summatio = складанне, ад лац. summa = сума)

узнікненне ўзбуджэння ў тканках арганізмаў у выніку дзеяння некалькіх паслядоўных падпарогавых раздражненняў, кожнага з іх асобна недастаткова, каб выклікаць фізіялагічную рэакцыю.