Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ганатэ́ка

(ад гр. gone = семя + -тэка)

утварэнне ў паліморфнай калоніі марскіх гідроідаў.

ганафо́р

(ад гр. gone = семя + -фор)

відазмененая палавая асобіна (медузоід) калоніі марскіх кішачнаполасцевых жывёл падкласа гідроідных.

ганве́ды

(венг. honvédek — літар. абаронцы бацькаўшчыны)

назва венгерскай пяхоты ў сярэднія вякі, а ў 19—20 ст. (да 1949 г.) — усёй венгерскай арміі.

гангары́зм

(ісп. gongorismo)

арыстакратычная школа ў іспанскай паэзіі 17 ст., для якой былі характэрны бессюжэтнасць, ускладненасць паэтычнай мовы.

га́нглій

(гр. ganglion = пухліна)

1) вузел нервовых клетак і валокнаў, акружаны злучальнатканкавай абалонкай;

2) невялікая пухліна са студзяністым змесцівам (кіста), якая развілася з сустаўнай сумкі.

гангразі́ра

(н.-лац. gongrosira)

ніткаватая зялёная водарасць сям. трэнтэполіевых, якая трапляецца ў вадзе, глебе.

гангрэ́на

(лац. gangraena, ад гр. gangraina)

амярцвенне і загніванне тканак, органа або часткі арганізма (напр. г. ног).

га́нгстэр

(англ. gangster, ад gang = шайка)

член бандыцкай арганізацыі, які робіць бізнес незаконнымі сродкамі — забойствамі, грабяжом, подкупам, запалохваннем.

гангстэры́зм

(ад гангстэр)

арганізаваная злачыннасць, адна з формаў бізнесу; бандытызм.

га́ндаль

(польск. handel, ад ням. Handel)

гаспадарчая дзейнасць па куплі і продажы тавараў (напр. дзяржаўны г., прыватны г.).