Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

агра́рны

(лац. agrarius)

1) звязаны з уладаннем зямлёй і землекарыстаннем (напр. а-ая рэформа);

2) які характарызуецца перавагай сельскагаспадарчай вытворчасці (напр. а. раён).

агра́рый

(лац. agrarius = зямельны)

1) буйны землеўладальнік, памешчык;

2) член аграрнай палітычнай партыі;

3) спецыяліст па аграрных пытаннях, аграрнік.

аграсфе́ра

(ад агра- + сфера)

частка біясферы, якую складаюць культурныя расліны, свойскія жывёлы і падрыхтаваная пад сельскагаспадарчыя культуры глеба.

агратэ́хніка

(ад агра- + тэхніка)

сістэма прыёмаў вырошчвання сельскагаспадарчых культур.

агра́ф

(фр. agrafe)

каштоўная спражка або засцежка на адзенні.

аграфі́зіка

(ад агра- + фізіка)

навука пра фізічныя ўласцівасці грунтоў, фізічныя метады даследавання знешніх умоў жыцця раслін і фізічныя працэсы іх жыццядзейнасці.

аграфітацэно́з

(ад агра- + фітацэноз)

згуртаванне раслін, штучна створанае чалавекам (напр. сад, лесанасаджэнне).

агра́фія

(ад а- + -графія)

страта здольнасці пісаць у сувязі з паражэннем пэўных аддзелаў кары галаўнога мозгу.

аграфо́н

(ад агра- + фонх)

стан глебы, які ўплывае на ўраджай сельскагаспадарчых культур.

аграхі́мія

(ад агра- + хімія)

навука пра хімічныя і біяхімічныя працэсы, якія працякаюць у глебе і раслінах, пра жыўленне раслін, выкарыстанне ўгнаенняў і хімічных сродкаў абароны раслін з мэтай атрымання высокіх устойлівых ураджаяў.