Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сістэма́тыка

(гр. systematikos = упарадкаваны)

1) прывядзенне ў сістэму, класіфікацыя прадметаў, з’яў (напр. с. ізатопаў);

2) навука аб размеркаванні жывёл і раслін па відах, родах, сем’ях, атрадах, класах і тыпах (напр. с. рыб, с. птушак).

сістэматы́чны

(гр. systematikos)

1) які ўтварае пэўную сістэму, заснаваны на пэўнай сістэме, паслядоўны, планамерны;

2) пастаянны, рэгулярны.

сістэматэ́хніка

(ад сістэма + тэхніка)

кірунак у кібернетыцы, які вывучае пытанні планавання, канструявання і паводзін складаных сістэм інфармацыі, заснаваных на вылічальнай тэхніцы.

сіта́р

(інд. sitar)

струнны музычны інструмент тыпу лютні, пашыраны ў Індыі, Узбекістане, Таджыкістане.

сіто́на

(н.-лац. sitona)

жук сям. даўганосікаў; шкоднік бабовых раслін.

сітро́

[фр. citro(nnade), ад лац. citron = лімон]

фруктовы безалкагольны газіраваны напітак.

сітуа́цыя

(п.-лац. situatio = становішча)

1) сукупнасць абставін, якія ствараюць тое або іншае становішча;

2) сукупнасць водных прастораў, лясоў, гор, населеных пунктаў і іншых элементаў рэльефу, якія паказаны на карце ці плане пры дапамозе ўмоўных знакаў.

сі́тула

(лац. situla)

бронзавы сасуд у форме вядра, характэрны для культур ранняга жалезнага веку.

сі́тыкус

(н.-лац. sitticus)

павук сям. скакуноў, які жыве на адкрытых сонечных месцах, у хмызняку.

сіф

[англ. cif, ад c(ost) = цана + i(nsurance) = страхаванне + f(reight) = фрахт]

умова продажу тавару, паводле якой у цану ўключаюцца выдаткі па страхоўцы і перавозцы.