Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сіньёр

(іт. signor)

форма ветлівага звароту да мужчын у Італіі.

сіньёра

(іт. signora)

форма ветлівага звароту да жанчыны ў Італіі.

сіньяры́на

(іт. signorina)

форма ветлівага звароту да дзяўчыны ў Італіі.

сіньяры́я

(іт. signoria = улада)

1) орган дзяржаўнага самакіравання ў італьянскіх гарадах-камунах у 13—14 ст.;

2) форма палітычнага ладу рада гарадоў Італіі ў 13—16 ст., пры якой уся паўната грамадзянскай і ваеннай улады засяроджвалася ў руках аднаго правіцеля — сіньёра.

сінэкало́гія

(ад гр. syn = разам + экалогія)

раздзел экалогіі, які вывучае жыццё згуртаванняў розных відаў арганізмаў і іх узаемаадносіны з асяроддзем (параўн. аўтаэкалогія).

сіпа́і

(інд. sipachi, ад перс. sepahi = салдат)

наёмныя салдаты англійскага каланіяльнага войска ў Індыі, якое фарміравалася з мясцовых жыхароў у 18 — першай пал. 20 ст.

сіпункулі́ды

(н.-лац. sipanculida)

клас кольчатых чарвей; жывуць на дне мораў.

сіро́ка

(іт. sirocco, ад ар. sark = усход)

сухі гарачы паўднёвы або паўднёва-ўсходні вецер у Міжземнамор’і.

сіро́п

(фр. sirop, ад ар. sarab = напітак)

канцэнтраваны раствор цукру ў вадзе або натуральным фруктовым ці ягадным соку.

сірта́кі

(гр. syrtaki)

групавы танец па матывах грэчаскіх народных мелодый, тэмп якога ў часе яго выканання паступова паскараецца.